Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сямейны экіпаж

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Сямейны экіпаж

Не даклікацца, мусіць, дадому малых,
Не загнаць сёння зноў іх у хату,
Бо паселі ў чаканні на лаўку ўтраіх--
Са жніва сустракаць свайго тату.

А над вёскай усё болей згушчаецца змрок,
зоркі свецяцца ў небе бяскрайнім.
Пераконвае, чую я, большы сынок:
Я цябе абганю на камбайне.

Не!Не-не!--запярэчыў сярэдні яму,
І ад крыўды дрыжыць яго голас.
Падыходжу, ласкава да сэрца гарну:
Супакойся, маленькі мой колас.

Хіба ж важна, сынок, хто абгоніць каго?
Не за славай павінны вы гнацца.
для мяне, як для маці, важней усяго,
Каб сумленнай была ваша праца.

Хопіць вам, мае хлопцы, шчэ ніў залатых,
І ад працы пазнаеце стому.
Так, як тату цяпер, буду вас маладых
Кожны вечар чакаць я дадому.

А цяпер"хлебаробы", пара ужо спаць,
Заўтра ў садзік, а маме на працу.
Самы меншы"камбайнер"заснуў на руках,
Хай жа сны яму светлыя сняцца.

Прахалодаю цягне з нізін і лясоў,
Тушыць ноч вокны жоўтыя ў хатах,
Засынае спакойна сямейства маё,
Я адна...дачакалася тату.

1987 г.