Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ТАК СТАЛАСЯ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Так сталася! Хуткасць! Зіма. Слізката…
Удар!.. І крывавая воку карціна.
Бальніца. Міліцыя. Суд … І турма.
І маці ў чаканні адзінага сына.

Стараецца сэрца свой рытм утрымаць.
Сляпым і глухім кожны вечар сплывае.
Хоць веры няма, ды на дзень разоў пяць
Паштовая скрынка паклоны прымае.

Ад болю такога не знойдзен рэцэпт.
Халодныя сцены маўчанне вартуе.
Ды рэхам бязгучным зрываецца шэпт:
Сасмяглыя вусны пяюць: «Алілуя!»