Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трагедыя ў стыле gothіc. Track 7 – “Цягнік лёсаў”

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

…та-тах-татах…татах-татах…ТАТАХ-ТАТАХ…
На небасхіле палаў барвовы закат. За вакном мільгалі дрэвы. Жалезны грукат колаў цягніка мёртвым рэхам угрызаўся ў мазгі і працінаў наскрозь...
…Горкі прысмак атрутнай крыві. Смага…
Цягнік быў пустым.
Відовішча шэрага вецця чорным павуціннем ахінала сэрца.
У змрочным небе гайдаўся груган. Яго чорнае пер’е адбівала крывавым бляскам пад промнямі згасаючых мараў.
Цягніком кіравалі здані мінулых думак.
Даўжэзны цягнік ляцеў за небасхіл. У месца, дзе кожны бадзяўся ў пошуках страчанага раю і канца вечнасці.
…Бясконцыя мёртвыя дрэвы… Ртутныя кветкі…
Злавесная птушка пранеслася над галавою. Промні яе вачэй асвятлілі на імгненне зламаныя лёсы. Ад іх стогну скаланула апраметную.
…Грукат колаў сціхаў. Душа ляцела ў вечны сон…
А цягнік імкнуўся далей, за новымі ахвярамі… у свет… у пекла…
                                                 ЗА НОВЫМІ ЛЁСАМІ
…татах-татах…татах-татах…татах-татах…

2004/1995