Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трагедыя ў стыле gothіc. Track 5 – “Стагоддзі аскепкаў”

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ты – люстэрка, над якім навіслі стагоддзі. Срэбрана-сталёвы свет назаўжды замарозіў тваю душу. Ты адбіваеш мільёны лёсаў, якія сыйшлі з планеты, назаўсёды пакінулі Зямлю.

Над табою навіс люты пухір сонца. Яно праносіцца гіганцкім жужалем на крылах промняў, адлічваючы гады і вякі. Яно прыгадвае хмары, вайну і жорсткасць. Лашчыць пустыні, сыпе пясок. Б’е цябе на аскепкі. Варушыць памяць аб мінулым.

Што ёсць стагоддзе? Усяго сотня зваротаў Зямлі вакол яркай зоркі. Нібы сотня ўдараў сэрца, сотня цяжкіх уздыхаў, сотня імгненняў.

Як часам проста іх палічыць!
І як цяжка прасякнуцца іх плынню. Прайсці наскрозь…

Ты ведаеш гэта. Але маўчыш спрадвеку.
Сонца – гадзіннік.
Ты – бясконцы час, які сканае ў вечнасці…

2004/2002