Трохгаловы цмок
Кожны дзень змагаюся
                             з трохгаловым  цмокам
колькі не стараюся - усё выходзіць бокам
Бо гэтыя галовы адна адной дапамагаюць
I ведаю дакладна - забіць мяне намеры маюць
Але хіба  за Хвядота я горш?
I  што, я не здольны пасекці  галовы
Каб мне ад  яго не пакутаваць больш
Заусёды са Цмокам я біцца гатовы
 Галаву зялёную, што замінае  думкам
Намер я маю знішчыць першай -
Зрублю я разам э кубкам
Шызую галовачку таксама пакараю,
А як ссяку я  гэтую,
Сьледам - залатая.
I як пазбаулюся я Цмока
У сваім жыцці -
буду разам с перамогай
Радасна ісці