Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ТРЫЯЛЕТ

Яшчэ не ацэнена

Жаданне бога? Выпадковасць? Лёс?
Энергія сусвету? Ці каханне?
Што паўплывала на дзвюх душ спатканне?
Жаданне бога? Выпадковасць? Лёс?
Дала нам доля ўволю шчасця й слёз.
Хай крочаць побач з намі да сканання
Жаданне бога. Выпадковасць. Лёс.
Энергія сусвету. І каханне.