Брату
Цэлы дзень ён малюе В. Л. О., —
To пад сэрцам са стралой,
To пад крыжыкам...
Я кажу яму:
— Малы, не сваволь!
Паглядзі,
ляглі снягі
Белым пыжыкам.
Ты зірні,
якія гульні ў лагу,
Як злятаюць
з гары
лыжы с санкамі!
А малы мне спадылба:
— He магу!
He магу, пакуль яна
З рыжым Санькам...