Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЦЯПЛОМ БАБУЛІНЫМ САГРЭТА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Цяплом бабуліным сагрэта,
Жыла ў яе унучка летам.
Характар носіка – задзіра.
Характар кудзер – залаты.
Казу бабуліну вадзіла
На луг падчас.
Сама ж пры тым
Была дзяўчынка весялушкай:
Казу патузаўшы за вушка,
Ёй казку баіла.
Пра што?
Пра казлянят з ваўком.
А то
Вяночак звіўшы ля дарогі,
Казе накідвала на рогі…
Яшчэ для школы час займала:
Гербарый кветкавы збірала.
Ёй памагалі ў тым сябры.
Адзін хлапчук з тае пары
З лугоў букетамі прыносіў
Ёй кветкі рэдкія.
Пад восень
Прынёс,
Сказалі, што няма,
Ад’ехала.
І нездарма
Па ёй сумотная каза
Яму схацела аказаць
Увагу:
Кветкі у тузе
Ён па адной скарміў казе.

1983