Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тварцу

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты прыдумаў Сусвет. У Сусвеце вакантныя месцы
на жыццё і на смерць, усё астатняе – не ў цане.
Ты ў нейкай Сваёй прынцыповасці бесцялеснай
прыдумляў зазямленне -- і раптам прыдумаў мяне.
І цяпер я жыву, і цяпер мне паветра хапае
дыхаць і задыхацца на гэтае неба ў хмель.
Тут ўсе мы паціху адно аднаго забіваем
і ў гэтым, таксама, падобныя на цябе.
Вокісь сонца з паветрам – па самых прыблізных падліках
хутка лета, мая адзінота – твой эксклюзіў.
Лёгка жыць у мінулым часе і прамінулых ліках.
Як наяўнасць таго, што некалі ўсё ж такі быў,
застануцца ўспаміны і сціснутыя аскарбінкі
вершаў, горка-салодка-кіслыя пад языком.
Я трымаю сябе ў Сусвеце, нібыта травінку--
проста ўверх, у нябёсы, у сэрца тваё вастрыём.
І сыходжу паціху за межы уласнага ценю,
вінавата, нібы захмялелы, запознены госць.
Мамін крыжык і малітоўнік у маёй кішэні –
як наяўнасць таго, што Ты недзе ўсё ж такі ёсць.