Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А ты ідзі!

Яшчэ не ацэнена

Дарог у свеце многа,
А ты між іх сваю знайдзі.
Няхай нялёгкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай цябе віхор збівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сцяжынку замятае,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай звісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі
Няхай пясок і золь у вочы,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна...
А ты ідзі,
А ты ідзі!..



Неблагі працяг

Неблагі працяг

Мой працяг... Мой слуп.

Мой працяг... Мой слуп.

норм.. пацаны советую

норм.. пацаны советую

добры верш!

добры верш!

Добры верш!

Добры верш!

Ок

Ок

збс, учить мало

збс, учить мало

Вельмi спадабауся верш)))

Вельмi спадабауся верш)))

очень хороший,,, когда будет

очень хороший,,, когда будет плохо, всегда буду вспоминать)))

Вельмі прымна чытаць гэтыя

Вельмі прымна чытаць гэтыя строкі

А мне верш зусім не

А мне верш зусім не спадабаўся. Асноўны заклік не спыняцца, але ж ніхто і не спыняецца. Хочаш не хочаш - а ідзеш!!!Вось ужо ісціну напісаў: трэба ісці! А навошта гэтая ісціна, калі яе і так усе ведаюць