Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты насупраць

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Я насупраць цябе - Ты смяешся - вочы ў вочы Мы глядзім, нібы ў сне... Насцігае подых ночы... Ты насупраць мяне - Усміхнуўся недарэчна; Ўспамінаецца сардэчна - Мабыць, ісціна ў віне... На стале бялюткія рамонкі, За вакном начныя матылькі... Мы малюем новыя старонкі: Двое закаханых сунуць лодку Да крыштальнай, як сляза, ракі... Мы гамонім - у небе зоры Засцілае дымкай мглістай... Мы гамонім - што нам мора - Па калена! Бо стаім мы разам у вадзе празрыстай. Засвяцілася заранка на лугах расой іскрыстай... Вось з'явіліся слязінкі ў вачах тваіх агністых, Не крыўдуй, не хопіць часу на заранку, Не крыўдуй, мая смуглявая каханка; Не крыўдуй, тваёй усмешкай прамяністай Разганю я хмары ў небе мглістым, Толькі не крыўдуй - не псуй ты душу, Бо і сам пакутаваць я мушу... Супакойся, мілая, я побач, Толькі вер - без веры я загіну. Сонейка, цябе я не пакіну! Злая горыч, злая ў сэрцы горыч... Не, ніколі, не, ніколі не пакіну!!! Хто я, Божа, хто я у гэтым свеце слізкім? Хто я?! І навошта мне збавенне!, Калі шчасце, што са мной было так блізка, Падрубіў пад самае карэнне... Не, святое дрэва не пакіну - Высахне, палію сваёй крывёю - І няхай у забыцці загіну - За каханне ахвярую я сабою! Ну а ты, чарнявая красуня, Не супі брывоў бахчысарайскіх, Я вярнуся, калі будзе поўня На дняпроўскіх берагах ліпнянскіх... Я вярнуся, і калі чакаеш, То нарву тых дзьмухаўцоў прырэчных - З імі на парозе ты спаткаеш - І не будзе больш тых недарэчных Чырваненняў! Абяцаю! Буду ўсё жыццё кахаць сардэчна! Абяцаю! І калі навісне цемра Над жыццёваю дарогай, І калі гадзіна прыйдзе Ў шлях апошні адысці з заплечнай торбай - Абяцаю! - І няхай згнію ў брудзе Я апошняй, самай гідкай брыддзю!, Калі зноў парушу абяцанне - Мне тады няма выратавання!!! Я ўвесь зранены - прабраўся скрозь мільярды вострых "не", Да парога змог дабрацца - павінюся я табе. І калі ўсё ж кахаеш ты мяне, То загоіш злыя раны, што ад "не", Нашу цэльнасць больш не зранім вастрынёй,- І калі спытаю, "так" адкажаш мне. womens nike shoes