Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

# ты пачакаеш ля прыпынку

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)
# ты пачакаеш ля прыпынку можа болей чым звычайна глынеш гаркоткага-салодкага віна ён можа ценем быць нябачным побач недзе можа быць дзе ты ня бачыш таму # ты пачакаеш ля прыпынку можа болей чым звычайна запаліш догую як ноч з ментолам цыгарэту і дым нібы сваё жыццё пусціўшы да аблокаў цьмяных ты прыгадаеш цені варухлівыя кахання ты прыгадаеш верасні і траўні ў жарсцях збытых а ён дасюль не йдзе няма і можа колькі не чакай не будзе віно гаркавае-салодкае не зойме рэха згадак адно надзея дымам з прысмакам ментолу цыгарэтным ў аблоках цьміцца там дзе б ты хацела хацела… …колькі ж ты хацела… …а насамрэч адно – адно яго віно замовіла яшчэ сапрана лета адквітнелым і сэлфі для яго ты зробіш з хэштэгам #небыццё Nike