Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі...

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі,
Салаўінымі песнямі разбудзі,
І цяплом сваім сонечным атулі,
Дай мне шчасця ў жыцці.

Ты на волю вясна мяне адпусці,
І дарогу да хаты мне пакажы,
Дай мне сілы вясна да яе дайсці,
Дай прытулак душы.

Ты прыйдзі да мяне, вясна, прыйдзі,
Пахам бэзу акно маё расчыні,
Срэбным светам ад зор мой пакой налі,
Веру ў казку вярні.