Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У небе далёкім...

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

У небе далёкім лятак адзінокі
І ты, нібы ён, ляціш за аблокі,
Бяскрылы, самотны,
Сапраўдны, як восень,
Няісны як сонца ў замглёнай вадзе,
Што бегла дажджом
Паміж дрэваў ў сухотах,
Паўз словаў згрызоты,
І поглядаў слоты…

У небе далёкім птах адзінокі
І ты, як Ікар, беспадстаўна-бязногі,
Бяскрылы, бязрукі, бязвокі – далёкі
Сам ад сябе, быццам рыба ў вадзе,
Што з хмараў на плоць ападае самотай,
Цурчыць, як малітва апошніх
Тваіх падарожжаў па ўсіх бездарожжах,
Услед за аджыламі днямі, услед.

У небе далёкім цень невысокі
Маўклівых праклёнаў пагоркаў і логаў.
І ты ва ўсім існым золатам лісця
Пад ногі імегнення спадаеш наноў…