Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У памяць запрасіла год далёкі...

Яшчэ не ацэнена
У памяць запрасіла год далёкі, Той майскі дзень…(Я так вясну люблю !) Як погляд твой – блакітны і глыбокі – Заставіў сэрца падаць на зямлю. Твой бляск вачэй і ўзлёт чарнявых веяў, Спляценне шчырых, сарамлівых слоў– Мне успамін вярнуў, слязу навеяў. Як мала трэба… І шчаслівы зноў… У памяць я вяртаю дзень далёкі Чвэрць веку ўжо. Як хутка дні ляцяць! А погляд твой – блакітны і глыбокі– Зрывае сэрца долу – не ўтрымаць! NIKE