Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У процьме фіёрдаў

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

У процьме фіёрдаў, дзе вострыя скалы
Прадказваюць суднам пагібельны ўдар,
Стваралі легенду суровыя скальды
Пра мёд, што запальвае песенны дар.

Скараліся мёду і мора, і камень...
I карлікам-гномам у склепах зямлі
Ён быў за атруту; адно веліканы
Той ежаю ўсмак ласавацца маглі.

I гномаў знішчала вар’яцкая смага,
Калі стрымгалоў апраналі крылы
Да свежага ветру сугучная сага,
I руны, падобныя джалу стралы.

Над цёмнай зямлею ўскіпелі вулканы,
Ляднік у таемныя нетры пранік –
I ў вечную памяць сышлі веліканы,
I канулі карлікі ў казкі пра іх.

А волатаў мёд, чарадзейная ежа,
Такі ж трапяткі і няўлоўны, як дым,
Застаўся паэтам, тубыльцам сумежжа
Паміж паднябессем і светам зямным.