Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У вокны глянеш - снег навокал

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У вокны глянеш – снег навокал,
Галінкі дрэў у задуменні белым,
І птушкі прытуліліся да вокнаў,
Як да далоні чалавечай целам.

У снежным кажусе - гронкі рабіны,
Як полымя чырвонае на белым.
Так і цяпло душы ўзімку
Палае ў горадзе застылым.