Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У заробкі

Сярэдняя: 1 (3 галасоў)
У заробкі Папрасіла: звані, не маўчы, Бо спакой так нялёгка даецца. Удалячынь хоць глядзі, хоць крычы, Толькі з рытму збіваецца сэрца. А няшчасце нядоўга ўявіць, Бо зусім неспакойна ў свеце. Каб хутчэй ужо змог пазваніць, Папытаў, ці ўсё добра, як дзеці. З мужам—сын. І сумуе па ім, І трывожыцца матчына сэрца. Расказаў бы, як ім там дваім? Можа, час непакою мінецца. Дачакацца б дамоў хутчэй вас. Не з дабра ў Маскву падаліся. Што рабіць, надышоў такі час, На крыло ўжо дзеці ўзняліся. Ды няма працы ім і бацькам. Калі ёсць, дык малая аплата. И шукаюць работу рукам Маладыя ў Расіі рабяты. Хтосьці хоча машыну купіць, У іншых з хатай не ўсё яшчэ гладка. Едуць грошай сабе зарабіць, Каб і жонку адзець і дзіцятка. Дні ляцяць і ляцяць—не злічыць, Колькі сем'яў яшчэ паасобку! Тэлефон жа маўчыць і маўчыць. Не хацеў бы таго і заробку. У далячынь хоць глядзі, хоць крычы… Адна просьба: звані, не маўчы. 2002 г. Nike