Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Упарты снег

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Лесам, полем красавік ходзіць без сцяжыны. Ажно бачыць – снег не знік з цёмнае лагчыны. Красавік яму: - Чаму не ўцякаеш з логу? Праляжаў усю зіму, час ужо ў дарогу. Дык не будзь упарты гэткі, цеплыні чакаюць кветкі… Снег не белы, снег счарнелы, хоць аселы, але смелы: - Мне па густу гэты кут у лясах сасновых. Праляжу спакойна тут да завеяў новых!.. Красавік, каб скончыць сварку, на падмогу кліча хмарку: - Хмарка, хмарка, набяжы, снег сагнаць мне памажы! Прыпыніла хмарка бег. Сыпле дожджык часты. І пабег з лагчыны снег ручайком блішчастым. Красавік адразу ў смех: - Знік нарэшце ўпарты снег! Ды ў адказ звінеў ручай: - Ты зімой мяне страчай! Я скарыцца не магу, я да мора дабягу. Узнімуся з мора парай і зраблюся снежнай хмарай, каб па небе, без дарог, зноў вярнуцца ў гэты лог!.. Air Jordans