Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

уратавалі

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

моўчкі глядзець у вакно.
радавацца цёпламу імбірнаму чаю.
назіраць, як за шклом кіно
закручвае сцэнарый любові да адчаю.
а я не вызначаю,
колькі каштуюць мае гадзіны -
адно радуюся чаю,
хоць кубак пусты ўжо на траціну.
салдаты страляюць па качках,
як быццам сапраўдныя ворагі спяць.
скачу па сваіх няўдачах,
хоць у розніцы гадоў нават менш за дваццаць пяць.
палонныя з рыдлёўкамі ў траншэях
нібыта спрабуюць адцягнуць сваю смерць:
колькі гільяціны спявалі па шыях -
схавацца ад кожнай шчэ трэба ўмець.
сакавітыя ягады жоўтымі бакамі
лашчуць мне вочы праз вялікі манітор.
прасілі не спрачацца з чужымі багамі -
здавалася, на варце маіх сноў стаіць Тор.
маланкі рассякалі неба, я не спаў -
столькі недаробленых засталося спраў.
ведаў, што крыху - стану бы той Суіні Тод...

мяне ўратавалі.
дыхаю.
прайшло амаль пяць год.