Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Урок, якога не было ў Бабчынскай школе

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)
Запалі, школа, святло, Дзверы шырака расчыні. Урок, якога тут не было, Я правяду ў цішыні. I не вакольна-прыблізна Стану тлумачыць прадмет. Гэта не лірыка — Фізіка! — Тэма — «Ядзерны свет». Раніца гляне ядрана Яснасцю ў шкло. Побач праменна ядзерна Б'ецца бяды крыло. Шчодрае майскае сонца Грае зіхотна, звычна. Дзеці, мы сёння Вывучым стронцый практычна. Смута, жуда пасеяна Чорнай бядой. Гусне ў барах яшчэ яна, Смягне крыніц вадой. Зорыць бацькоўскімі хатамі, Школ нематой пустой. Мы — На уроку атама З тэмай крутой. Звонам расы і калосся, Са студні Вядром вады Нам давялося Узважыць цяжар бяды. Сутнасцю чалавечай Цэдзіцца боль скразны: «Ці стане падобнай пустэчай Шар наш зямны?» Хто задае пытанне? Хто дасць адказ? Стане або не стане — Залежыць цалкам ад нас. Ад вашых аціхлых крокаў, Ад сутнасці вашых урокаў. Ад вашага сэрца і розуму — Рукі лягуць на пульт. Думайце самі цвяроза. He выстыў розум пакуль. Пакуль не ўціснулі ў схемы Сэрца, душу «эвээмы», Пакуль вы яшчэ не робаты, У ранг такі не ўзвялі, — Бачце, што ў свеце робіцца, Думайце, дзеці Зямлі. Возьмеце Заўтра ў рукі, Свет наш трывог і бодаў, Ад якасці вашай навукі, Ад сутнасці вашай і ведаў Залежыць гісторыі крок... ...Апошні званок.adidas