Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін пра дзяцінства

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Як прыгожа пяе ранні птах,
Яго спеў успамін пра дзяцінства навея:
Як у ноч, калі гром грукацеў у дварах,
Над калыскаю маці сядзіць і мяне ўсе лілея.

Як уранку туман з намі ў хвонкі йграў:
Усе лясы ен укутаў у змроку,
Ні чуваць ні душы з-пад дыхання яго,
Не ўбачыш нічога здалеку.

Як, прышоўшы да рэчкі, сядзеш побач з сасной,
Нахіліўшыся ў задуменні,
Вецер будзе ласкаць лісце дрэў за табой
У паэтычным вясеннім натхненні.

Промні света праб’юцца ў люстэрка вады,
Цветам срэбра яна ўскалыхнецца,
Пасвятлее на дне той рачулкі тады,
І журчаннем сваім нам яна ўсміхнецца.