Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успомні маленькім сябе...

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Успомні маленькім сябе
На руках
У маці і ў бацькі –
Вазьмі сябе ў рукі!

Успомні падлеткам сябе
На руках
У дрэва і ў рэчкі –
Вазьмі сябе ў рукі!

Дзіцятка малое
На рукі вазьмі,
Яму усміхніся –
Вазьмі сябе ў рукі!

Свяшчэннай зямліцы
Ў далоні вазьмі
З магіл сваіх блізкіх –
Вазьмі сябе ў рукі!

Каб вынесці мукі
І выйсце знайсці,
І радасць – нарэшце –
Вазьмі сябе ў рукі!

Каб потым і ўнукі
Шчасліва пайшлі –
Сабой кіраванне
Вазьмі ў свае рукі!