Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

УЦЁКI

Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)
Зранку заўжды крумкачы Глум прадракаюць сусвету. Першы намер – уцячы! Першая думка – карэту! З ветрам, вільготным ад слёз, Добрыя згадкі навейма! Лёс адшпурнуўшы з калёс, Гётэ з’язджае на Веймар. Што яму поспех і чын! Што неблагая кар’ера! Бо наўздагон крумкачы Ганьбяць разбойным манерам. Мошчаны шлях чацвярык Б’е капытамі, як беды. Колькі ж патрэбна квадрыг Збегчы ад Элізабеты? Памяць, чаму ты заўжды Нас ад сябе не адпусціш? Беглі паэты ў ільды, Трухалі ў зімнюю вусціш. Злева – дарога ў Парыж, Справа – капец невялікі. Хто іх узводзіў на крыж? Ганны, Лауры, Людвікі? З полымя ў жар наабдым Між услаўленннем і гвалтам: Суджаны Веймар адным, Iншым – сухоты і Ялта. Mercurial Superfly low