Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВАЙНА

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Ізноў вайна, ізноў дэсант
Сняжынак кружыць у час палету.
Знікаюць птушкі-самалеты.
Стаіць сумет – падбіты танк.

Здаецца, зараз затрашчаць
Салдат-марозаў аўтаматы,
Пачнуць вятры шпуляць гранаты,
Як міны, будзе лёд ляжаць.

Дарма, Зіма, вясновым днем
Франтам вы рушыць загадалі.
Параза хутка вас чакае,
А вашу армію – разгром!