Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вандроўнік

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

То ў зор, то ў сонца полі зроку
Ідзе, а з ім – то снег, то дождж.
Турыстам ён па волі року
Схадзіў краіну ўшыр і ўдоўж.

І што ў грудзях у многіх
праўды,
Як і ў нагах ляных, не больш,
Заўважыў ён даўно: для ўлады –
Як брыдкі смоўж – няшчасны бомж!

І зразумець мне не магчыма
І не магу свой страх схаваць:
Як можа мілая айчына
Сваё дзіця – жыўём хаваць?!

Калі ж памрэ ён – што папішаш
(Аднак – прапала – не пішу), –
Адна надзея ёсць: прапіша
У раі Бог яго душу!

А тут надзейнага прытулку
Знайсці не змог, хоць збіўся з ног…
О, Божа, хто ўратуе бомжа,
Калі ў нас бомжам быў сам Бог?!

“Зямля – наш дом”.
І ў гэтым доме
Няма бяздомнай долі горш,
Калі душа ў адчаі тоне –
Мароз па скуры – хто не “морж”!

Хоць і мяне падчас прыцісне –
Смяшынкі іскрамі з вачэй –
Ды ўсё ж прыгоннаму прапіскі,
Чым бомжу, ў шмат разоў лягчэй!..