Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Варона

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Важна ходзiць на дварэ,
Носiць моднае карэ.
Яе клiчуць Каралiна,
Яна страляе з карабiна.
Раз'язджае на карэце,
Нiбыта грае на кларнэце.
Варона знае каратэ,
I танцуе ў вар'етэ.
Скача добра кар-канкан
На смех качкам i курам.
Крычыць варона: «Кукарэку!
Iшоў бы, пеўнiк, ты на рэку!
Кукарэку, кукарэ!
Генерал я у дварэ!!!»
Што убачыць ̶ то крадзе,
Узяла банк ў Карагандзе.
Пакруцiлася ля трону,
У Рыме выкрала карону.
«Карр-алевы, карр-алi,
Вы такiя куркулi.
Што рабiлi вы калiсьцi,
Толькi каб не для карысцi?
Мы жывём хоць на грашы,
А ўсё робiм ад душы».
Гуляе вельмi добра ў карты,
Картавiць смешненькiя жарты:
«Пакiнуў ў полi каравяк,
Карова танчыць кракавяк».
Гарны у яе картуз,
Яна матае ўсё на вус.
«Знай казырную варону,
Мне чыхаць на забарону!
Кожны знае карапуз,
Мечаны ў мяне ёсць туз.
Я Варона-Кармiнатар,
Залячу хоць за экватар.
Мне не трэба карбюратар,
I таксама калькулятар.
Паважаю я гламур,
Накрапала манiкюр.
З мяне малююць кар-карцiну,
Усе запомняць Каралiну.
Не трэба мне карыкатур!
На караблi я еду ў тур.
Паплывём на Кардыльеры,
Мае жывуць там кавалеры.
У Карэлiю i Кар-Карыбы,
Там такiя краявiды!!!
У Карпаты, Каракум, Карэю,
Ад Вар Карловых я дурэю.
Гэты горад для варон,
Жыве барон там Каркарон.
Яшчэ станем у Мадрыдзе,
Пабываем на карыдзе!
Едзем разам на канары,
Будзем там курыць цыгары!
Будзем разам у Бруселi —
Круцiцца мы на каруселi.
Вось вярблюдаў караван ̶
Ён iдзе у Кыргыстан».
Варона села на карме:
«Гэй, скрабiце да мяне!
Я скажу вам, карацей,
Сумна жыць мне без падзей.
Калi хочаце прыгод,
Дык глядзiце лепш за борт.
Дзядзя Гена-кракадзiл,
Ты б схаваўся лепей ў Нiл.
Калi будзеш нас пужаць,
Буду па табе страляць».
Крычыць варона Карабасу:
«Адрэжу бараду адразу».
Прыбылi мы разам у Кракаў,
«Гэй, карчмарка, пiва з ракам!
Найлепшае нам падавай:
Самы смачны каравай,
Карпа нам i карнюшоны,
Карася i шампiньёны.
Падавай ўсiм карамель,
Я частую карабель!!!
Выдаем мы выкрунтасы —
Кракаўскiя нам каўбасы!»
Толькi крыкне качка: «Крак!»
Усе танцуюць кракавяк.
Кружыць, кружыць карагод.
Хутка будзе новы год.
«Пакуль не высах каравяк,
Будзем танчыць кракавяк!!!»