Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ваўчыная малітва

Сярэдняя: 4.4 (19 галасоў)
У царкве ваўчынай воўк біўся вобземлю, Скураной дудою выў, плакаў кобзамі. З абразамі воўк дзяліўся абразамі, Горкай доляю сваёй – з багамазамі. – Ах, якім я выступаў важным гогалем, Як пад вывернутым дубам у логаве Ашчанілася ваўчыха шчанятамі, Даўгалыгімі маймі, даўгапятымі! Выскаляўся воўк ікламі шырокімі, Што раслі яго ваўчкі сінявокімі, Што раслі яны з бялюткімі лапамі Што з сабакамі людскімі балакалі. – Ці не мясам я карміў іх з матуляю, Альбо вывадак не быў іх атулены? Дык чаго ж павырасталі калекамі, Што звязаліся яны з чалавекамі? Воўк іклы свае паказваў кінжальныя, Воўк валяўся перад божанькам з жальбамі, Як зляцела благавешчанне птушкаю, Як ён жэр дзятву, і кроў бегла юшкаю. Воўчы бог яму з нябёс усміхаецца: – Ты не вый, айцец! Цяпер позна каяцца. Дзеці выраслі з душой пакалечанай? Трэба іх было карміць чалавечынай! Nike