Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ваўчыная Поўня

Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)
Поўня бледнаскурая, Поўня бледнатваря Поўніць неба слёзамі, Лёзамі халоднымі. Паглядзі праз дахі Змерзлага наўколля, Паглядзі на гмахі Снежаньскай няволі. І пачуй як быццам Воўчы сум замерзлы – Воўкі – гэта богі, Што згубілі ногі і На лапах ў поўсці Шчэраца ікласта, Выскал тайны шчасця, А, быць можа, праўды, Той спрадвечнай, існай, Нібы поўня ў небе, Быццам хлеб карыснай, І як смерць нязменнай. … Снегавых сцяжынаў Ты прайшоў нямала, Але ў небе поўня, Як твая святая, Як твая ліхая, Як твая нямая, Як твая сляпая, Тая ж, тая ж, тая ж – З бледнай скурай й Тварам, Са сяйвом слязлівым, Праўду што хавае, У вачах ваўчыных. У крыві людское. У агідных рухах Змерзлага жывога. … Поўня бледнаскурая. Поўня бледнатварая. Штоноч зноў ты плачаш Ў холадзе лядашчым…. Nike