Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верас ваяр (балада)

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

За лясамі спрадвечных змаганьняў,
На палёх панямонскіх, падзьвінскіх
Было бачна, як цемнаю хваляй
На зямлю бялУ ймкнуцца чужынцы.

Загалосіў ўжо певень загучна,
У нябёсах сыйшліся праменьні
Ды чырвонам зямлі дакрануўся
Крыж бялземскі, з'явіўся на небе.

А ў адным з гарадоў тых праслаўных
'Дзін мясцовы каваль пачаў працу -
Для братоў сваех баўтаславянаў
Вучыць сына баёў не цурацца.

Верас быў яго дзецем адзіным
Сьветлым воласьсем, шэрма вачыма
Згадваў ковалю ён тую дзяўчыну,
Што дзіцё гэта ў сьвет запрасіла.

Людзі мірна жывуць ды працуюць тут,
Мілагучна сьпяваюцца сьпевы.
А на Ўсходзе вайну паміжлюдную
ВястуЮць, пра яку складацьмуць лягэнды.

Вецер будзіць свым рога гучаньнем,
Ўсе на коняў сьпяшаюцца ўсесьці.
Маскалёў войска нам пагражае -
Не дамо ім ход ў нашыя землі.

Бо спрадвеку тут маецца звычай -
Наганяюць свых ворагаў вершню
Ды нібы вытанчонаю рысяй
У Пагоню рыцары бегнуць.

Ну а Верасу бацька-каваль даў
Зброю даўнюю, меч лепшы свой
Ды маліцьбаю й парай парадаў
Ён справодзіў сынА свайго ў бой.

Ды павёў там іх гэтман Астроскі
У вялікую бітву пад Воршай
Гэтак славіцьмуць наўт праз стагоддзі
Поруш велічных крЫвіцкіх продкаў.

А між тым распаляецца бойка,
Зноў адкінуў ліцьвін маскаля
Ды з Смаленску выйшаўшы войскам
Ўзялі Крычаў, Дуброўку й Мсьціслаў

А чакае тым часам на Вераса
У глыбінцы самотны каваль
Ды зь бясьпекі заходняга берага
Сочыць ён, як цягне сонца ўдаль.

"Ты выбач, 'ж я зброі ня выкаваў лепшай ..."
Сам на могілкі жонкі прыйшоў.
Мяне сустрэне, як час надыйдзе і
Ты, каханая, і сын наш - герой.