Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верасень

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Чырвона-буры верасень прыходзіць,
і з ім лістота ў парках карагодзіць.
Пунсовых пацалункаў мітусню
Я назіраю, як гульню агню.
Удзячны парк развітваецца з летам,
Ён увабраў цяпло святла і гэтым
Шчаслівы, выстаўляе свой нарад
На публікі захопленай агляд.
Як рознакаляровыя паштоўкі,
Як успаміны, нібы замалёўкі,
Яны прыемныя маіх вачах,
і доўга будуць сніцца па начах.
Кругазварот цяпла, святла, усмешак,
Вавёрке з рук падораны арэшак,
Палітру фарбаў, як дзяцінства сны,
Я захаваю ў сэрцы да вясны.
24.09.2012