Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ветэраны

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Еўропы геаграфію прайшлі
Па рэках, гарадах, што Вы ўзялі.
І сёння немаўляты цягнуць ручкі –
Перабіраюць Вашы медалі.

З аднога боку – свет вясною ўбраны,
Дыханне разняволеных палёў…
І раненыя сэрцы ветэранаў –
З другога боку гэтых медалёў.

Даўгі мы Вам яшчэ не аддалі.
Апошні час Ваш, Божа, аддалі!
Вы як даўжэй жывіце, ветэраны,
Ха звоняць-граюць Вашы медалі.

А перад імі, што касцьмі ляглі,
Каб мірна красаваць мы тут маглі,
Як каласы, галовы мы схіляем.
А ў небе ззяюць зоркі-медалі…