Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вільня

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

1.

“Працуй, брат, пільня –
Тут будзе Вільня” –
Я чуў ад бацькі
І ад суседзяў.

Хоць потым бацька,
Аднаасобнік,
На падзаробкі
У Вільню ездзіў.

Я прыгадаю
Яшчэ праз годы
Як выглядалі
Яго з падводай.
Было на возе
Ўсяго багата.
З сабой прывозіў
Дахаты свята...

2.

“Працуй, брат, пільня –
Тут будзе Вільня.”
Была б тут Вільня,
Дзе шчыравалі
Спадар Уласаў,
Спадар Купала,
Дзе іх пасевы
Ўраджай давалі!

І мы на дзіва
Жылі б шчасліва,
Каб так радзіла
Тут наша ніва.
Каб перад светам
І тым і гэтым
Воч не адводзіць
Нам сарамліва...