Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віна Румыніі глыток уночы...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Віна Румыніі глыток уночы, Срабрыстай поўні ззянне-след... З-за мора прывіды пакрочуць, Каб атуліць магнолій свет... Твая рука трымціць, бы лісце, А позірк поўняй блаславён... Яшчэ глыток...каб не даплысці... Яшчэ мо крок...каб не праклён... А золак жвава смокча цені, Грамніцы рэдзенькай ствалы... Імчымся разам на арэлях, Пакуль не злучым берагі... Адной струной, адзіным мігам Глыток румынскага віна... Пачуеш сэрца грукат-скрыгат, Як быццам бурыцца сцяна... Знікаюць прывіды на хвалях, Вось сонца твар наўскрай жытла... Яшчэ глыток... і на каралях Зайграе полымя святла... Womens Footwear Online