Віной таму віна
Празрыста-срэбны келіх
Ці кубак чорнай
Горкай кавы?
Начныя цені,
Пагляд гаркавы.
Не хочаш грошай,
Не трэба славы,
Адно яе, яе вярнуць
Ты марыш.
Ведаеш: забудзь!
Няма нікога, толькі цені
Былой варушацца хлусні,
Шапочуць, шчэмяцца на сцены...
Няма нікога. Забудзь. Засні.