Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВОКА

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Запухла, закрылася вока
і свету не бачыць ніяк,
Пабольвае недзе глыбока,
Не знаю, што будзе і як.

Таму апынуўся ў бальніцы,
На гэты раз ў абласной.
Таблеткамі лечаць сястрыцы,
Шпрыцую ін'екцыі зноў.

Ў палату урач завітае
На вельмі абрэзаны час,
Пра нешта кагось запытае,
Слоў некалькі кіне ў адказ.

і ўсё ... і бывайце здаровы...
Да ранку наступнага знік.
Запіша адно прапановы -
Хай сёстры бяруць у разлік.

Па мерках, магчымасцях нашых
Лячэнне марудна ідзе -
і прыдзецца з'есці пуд кашы,
Ўжываючы тройчы штодзень.

Сумота грызе ў выхадныя,
Цяжэе, баліць галава,
Душа непакоіцца, ные,
Ды цягнецца дзень аж за два.

і цягнецца доўга так вечар,
Ціш цісне - ратунку няма.
і вые за вокнамі вецер,
і лезе ў палату зіма.

Чамусьці патроху слабею,
Ёсць змены у ціску крыві.
Слабеюць прыкметна надзеі.
Што ж ... неяк трымайся, жыві.

Ноч цягнецца доўга, як гума:
Ні музыкі шэрага дня,
Ні дзённага шуму, ні тлуму -
Настылая спіць цішыня.

На доугім, як шлях, калідоры
Не бачу ніводнай душы.
Развеяць мне хочацца змору
У гэтай настылай цішы.

За дзень набрыняю я стомай,
Па целе варушыцца боль.
Мне сніцца страшэнная строма,
Над ёю - пякучая золь.

Напэўна, адкрыюцца вочы,
Бадзёраць мяне тут усе,
Па сцежках знаёмых пакрочу,
Каб бачыць свет у поўнай красе.

Мо сілы яшчэ набяруся,
Забуду мо трохі бяду,
Хадзіцьму па ўсёй Белай Русі,
Адвольна ж сюды не прыйду.

Удзячнасць во гэтаму дому,
Сястрыцам і лечурачу
З сабой панясу я дадому,
Бо радасці кроплю адчуў.
1990