***
Вось што я чамусьці думаць смею
I аб чым паведамлю табе:
Бог зямлю прыдумаў перад смерцю –
Мабыць, у кастрычніцкай журбе.
Каб сярод палаца залатога,
У рыззі струхлелым залатым
Чалавекі думалі пра Бога
I глядзелі ў вечнасць паміж тым.
Каб сляза нам позірк вытраўляла,
Як крыніцу – нафта пакрыху,
I ключы птушыныя памалу
Лашчылі нябесную страху.
Каб душу нам кроілі галіны,
Гледзячы на хворы лістапад,
На яго паралюшныя сліны
Між іклоў балясін-балюстрад.
Каб на смак адчуць у кожнай гронцы
Горыч арабінавых Плеяд.
... Вось і ахалоджанае сонца
Падае, як ліст, за далягляд.
Бог са сконам нас правёў, як шулер,
Восеньскай пары напрыканцы,
А кастрычнік гэтак жа бушуе
Скрухай па нябожчыку-тварцы.