Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяліkі бор гукае, мовіць каранямі...

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)
Там, за рэчкай, у бары Пасяліўся нехта, Ён – як сон маёй пары, Ці як рыфма верша. Цэлы дзень мяне дзяржыць У палоне думак, І гаворыць, як мне жыць, Дзе мой шлях-кірунак. Успаміны прывялі Да бацькоўскай хаты, Адгукнуліся ў бары Гулкім стукам дзятла. Птушка сведчая, скажы, Што хвалюе дрэва, Можа, заклікі з вышынь: Пакланіцца трэба? Дзесьці тут спакон трымаў Сялянін сялібу, Князь Ізбарскі аддаваў Вотчыну пад жыта. А ўздоўж Эсы берагі Ад Багоў у пазыку - Строй смалістых дрэў даўгі, Ды прамых - к блакіту. Назву меў Вялікі бор, Статныя лясіны, І духмяны верас-збор, Як дары з пасылак. А далей, бліжэй к вадзе, Гліняныя Горы, І Яфрэмава удзел – Поле з касагорам. Пацякла рака далей – У Лугі, да Лепля, Дзе святочна маладзеў Стары Ізабелін. О, якія назвы тут: Куляшы, Бяседы… Гэта месца – родны кут, Не бывае лепей. Засталіся з прадвякоў Назвы, што жывыя, Адчуваеш крок дзядоў – Хвалямі наплывы. Ад той капелькі смалы, Ад смалы – жывіцы, Людзі Лепль узвялі, Каб і вам гасціцца. А на месцы, дзе раслі Статныя сасніны, Дзед мяне, свой род расціў, Ды касіў каліўе… Вёскі дахі паднялі, Ды прыйшлі часіны, Калі горад паманіў Лампай з керасінам. Нібы з вулляў, з цесных сот, Пчолкамі ў полі, Разляцеўся мой народ - Сыскам лепшай долі. …Зноў прайдуся па бары, Ды ўздыхну з надзеяй, Што янтарны збор смалы Пакаленні зберуць. Дык няхай ён і далей Сосны калыхае, Бо шуміць – тады святлей - Мовіць каранямі… Air Jordan