Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясковыя ўрачы

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Вясковыя ўрачы Ці праўда гэта, можа пагалоска- Ды бабы вестку хутка разняслі: Прыехалі ўрачы да нас у вёску, Каб дзеткі ўсе здаровымі раслі. Прыгожыя, казалі, маладыя, Дачушка гадавалая ў іх. І жартавалі голасна старыя: Мо недзе падрастае і жаніх. Я толькі замуж выйшла той вясной, Наперадзе чатыры немаўляці, Вяртала мне надзею і спакой Дзіцячы ўрач, як і для кожнай маці. Бяда, хваробы час не выбіраюць, Прыходзяць нечакана ўдзень і ўночы, І паратунку ўсе у вас шукаюць, І запытальна вам глядзяць у вочы. Няхватка лекаў, але ж цеплыні, Увагі тон да хворага даходзіць, Пад націскам душэўнай дабрыні Хвароба адступае, адыходзіць Гадоў семнаццаць лечыце вы нас, Ужо дачка другая падрастае… Як кажуць людзі: ў добры дзень і час, Няхай няшчасце дом ваш не кранае. 1997 г. Air Jordan