Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Як па палям па прагалінам скача Вясна
Як маладая красуння дзяўчынка-нявеста
Прыгрэла Сонейка раптам і будзіць ад сна
На крылах Ветрыка добрыя весткі прынесла

І хутка снег пацямнеў зазвінела капель
І слёзы Зімушка л’е але нам не шкада яе
І адмяла ўжо сваё Завіруха-Мяцель
І зноў Зямля белу шубу ў шафу хавае

А на душы неспакой сэрца рвецца з грудзей
Гляджу навокал вачамі ў жыццё закаханымі
Я бачу добрыя светлыя твары людзей
І зоркі кветачак першых глядзяць ды з праталін

Ты раскавала Раку абудзіла Лясы
І з Неба вырай галосны нясе прывітанне
І пад уплывам тваёй незвычайнай красы
Мне на душы зноў прыемна і весела стане

І новы Дзень новы Год столькі цудаў нясе
Ў Свет Людзей што не спяць сваё шчасце ствараюць
І там дзе поле было хутка сад зацвіце
Род пусціць Корні і Крылы ў Неба расправіць

А Сонца-Сонейка яснае ласціць Палі
І неўзабаве зялёненькім коўдрам накрые
Сустрэнем Святам давай адраджэнне Зямлі
Ў Кахання Светлым Прасторы што разам стварылі