Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...я не спрачаюся з лёсам...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
я не спрачаюся з лёсам як не спрачаюся з плёсам сонечных вёслаў якія бязмежжа пераўтвараюць ў памежжа просіні з плямаю бруду усмешлівых Юдаў сустрэчных алешын у пустазелле у ад Палыну пахмелле дзе на сонца арэлях гайдюцца быццам анёлы, гайдаюцца чэрці як быццам і травеньскім росквітам сьніцца ці кветка, а можа сініца – магчыма, якая крыніца з часоў Рагвалода й Рагнеды з эпохаў мелодыі стрэлаў, забралаў, мяэчэй састарэлых але неўміручых і вечных, але неспадзеўна паплечных, як побач кіруючы думкай у бясконца-шпаркіх варунках лёс усміхнецца спачатку каб потым хмарнаю зграяй азёрнае неба запэцкаць забруджанай глебай я не спрачаюся з лёсам жыццё апранаю ў тое што ёсць і тое што маю. Air Foamposite One Glowing