Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яблык

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

На ўвесь тралейбус яблыневы пах
Паразляцеўся вераснёўскім ранкам,
Як бліскавіца ў стомленых вачах
У выпадкова злучаных каханкаў.

I коцяць колы...
Ды каторы год
Смяюцца над жанчынай змеі-д'яблы.
А час, засумаваўшы без прыгод,
Iзноў смакуе вераснёвы яблык.