Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як хутка верціцца Зямля....

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Як хутка верціцца Зямля ў спрадвечнай зорнай завірусе. Чым адраджуся я пасля, з нябыту цёмнага? Калі травінкай,- хай на тым жа лузе, што ёсць адзін на ўсёй Зямлі, ва ўсёй краіне, усёй акрузе, каб мог вярнуцца я ў зямлю, у тую самую зямліцу, якую больш жыцця люблю, з якой навек гатовы зліцца. Лістком зялённым у галлі? Я палічу сабе за шчасце ў далоні матухны-зямлі парой асенняй зноў апасці. Крынічнай кропляю? Тады да мора бегчы мне не трэба. Хай тую кропельку вады у родным лесе ўсмокча глеба. Радзіма мілая! Зямля маёй адзінай Беларусі, тваёй крупінкаю - пасля- я зноў да сонца дабяруся. Air Jordan VII 7 Shoes