Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

як жыць, чым дыхаць, што спяваць

Сярэдняя: 1 (1 голас)

ня ўражвае,
становіцца сляпой
і абсалютна непатрэбнай
кропля над чужой шчакой.
і вечарыны не расказваюць, каму і з кім прыдзецца сёння спаць.
позіркі
бягуць за мной
і абсалютна непатрэбна
дзярэ прыёмнік вершаліны мрой.
і, як раней, вакно мігціць начной любоўю - а мне пляваць.

няма ніякае патрэбы
распавядаць пра свае мары
таму, хто пашкадуе хлеба
за непакорлівыя хмары
у небе чыстай прыгажосці,
калі зямля даўно чакае,
як дождж падорыць ёй хтосьці,
як хтосьці за яе сканае..

разбітае
у цемры падзей.
мне абсалютна непатрэбна
тут бачыць шыхт чужых людзей,
якія стануць дыктаваць, як жыць, чым дыхаць, што сьпяваць, з кім спаць.
вячоркамі
выпіць віна,
што абсалютна непатрэбна,
калі так просіцца струна
маўчаць пра тое, як усё добра і як ёй на курс даляру напляваць.