Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ялта. Сустрэча з паэтам

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
У скалах,
               што сонцам паўднёвым прагрэты,
над морам,
               ля самага ўскрайку зямлі,
мы доўга шукалі прытулак паэта,
пыталі, 
блукалі
і ледзьве знайшлі.
Маўчаў ён.
                 Глядзеў невідушча ў прастору.
Нібыта ў музыкі, навостраны слых.
І пошум далёкі спічастага бору
пачуўся з-за пошуму хваляў сівых.
І тупат глухі старадаўняй пагоні.
І ў снежную вею званцы пад дугой.
А сонца кацілася мору ва ўлонне.
І поўніўся позірк паэта тугой.
Сказаць бы яму,
                          абудзіўшы з нябыту,
хоць голас, як вецер, раптоўна аціх:
– Ты ведаеш?
               Песні твае не забыты –
пра Зорку Венеру, пра слуцкіх ткачых.
Тут цёплае мора.
Тут сонца.
                 Магчыма –
для хворага лепшых не знойдзеш умоў.
А ўсё-ткі – чужына.
А ўсё-ткі – чужына.
Не баўся, паэце,
вяртайся дамоў.
Seasonal Footwear