Ён беларускі, наш Ван Гог
Фарбаў паэт, шмат бачыць мог
Іншапланетных каласоў
І надзвычайных тых лясоў
Ў малюнках гэта перадаў.
Куды ён толькі не лятаў!
Юпітэр, Месяц, Марс… Яго
Ўсюды чакалі, як святло.
А праз малюнкі дзіўны спеў
Салодкіх песень зіхацеў.
Але чамусці ўсё яго
Да дому цягнула. Чаго?
Ці дзіваком не быў ў вачах
Яго сучаснікаў? Ці жах,
Ці нешта іншае было
Для іх Язэпа палатно.
Кажуць, на роднай што зямле
Няма прарокам месца, не.
Мелодыя але адна
Кранае сэрца што. Яна…
Дзівосы маем мы, іх шмат.
Дрэў векавых сівы абрад,
Крыніцаў сьпевы, цішыня,
У полі новая ралля.
Там хата на падпорах! Гэй!
Прымайце, гаспадар, гасцей.
І хоць не зразумеў яго
З сучаснікаў амаль ніхто
Але не кінуў працу, не:
Шафы, карціны на сцяне.
І апярэдзіўшым свой час
Адзін лёс – дачакацца нас.
Паўстаць каб зноў з гэтай зямлі
Хадзіць між намі бы здані.
Вітай Язэпа, пантэон!
Мастак – адзіны на мільён.