Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовая ноч

Сярэдняя: 4.8 (47 галасоў)
Каля зоркі зорка Ўніз глядзіць, мігціць; Каля горкі горка Снегам зіхаціць. На гасцінцы скрогат, На прысадах інь, Чутна воўчы рогат... Глуш, дзе вокам кінь. Цягнецца каняжка, Сані – за канём; Янка пад сярмяжкай На санях клубком. Сіверна, марозна, Забірае дрож, Пырхае трывожна, Толькі жыў гнядош. Неба залаціцца, Пад санямі шум; Многа Янцы сніцца Ў гэту ночку дум... Аб спакойнай вёсцы, Аб кутку сваім, Аб вясне, аб сонцы, Аб жыцці другім. Міла ў думках брэдзе, Цешыцца праз сон, Але ці даедзе? Ці даедзе ён?..Men's Sneaker Hub Online