Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З "ВОСЕНЬСКІХ ЗАМАЛЁВАК"

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

1.

Лісьцё роспачна за вокнамі галосіць:
“Восень, во-осень, во-о-осень!..”
Бо сарве яго і панясе па сьвеце
Вецер.
І ляцець па-над зямлёй
Яшчэ нішто,
Але сьцелецца да ног
Яно.
Толькі верасень,
сасьпелым сонцам-яблыкам,
Усьміхаецца:
“Дабрыдзень Вам!”

3.

Марна жнівень
шчодра
неба трусіў,
Хоць сягаеш
позіркам глыбей,
Але
неадольная спакуса
Далавах –
не адвядзеш вачэй
У настоены
сталічны
змрочны
стронцый,
І адчужанасьць
маю
перапрашай,
Калі
па-над галавой
іскрынак гронкі
У бязважкі
высьпелі ўраджай.
Што не апячэ
і не асьлепіць,
Толькі нема
дапаможа зразумець
Праз сакральнасьць
крохкую
прыкметаў,
Як струменіцца
ў артэрыях
Сусьвет.