Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗАБОЙСТВА МIНДОЎГА

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)
– Ну, што, Транята! – выдыхнуў Міндоўг, I знік спалох з яго вачэй увішных, Бо для яго бліжэйшым быў за іншых, Той, хто згадзіўся выканаць свай доўг. – Ну, што, Транята! – зноўку нараспеў Ён вымавіў, каб быць пераканаўчым I зразуметым так, а не іначай. I гэта быў загад, а не сумнеў. – Пара трыумфаў скончылася. Час Наблізіўся ганебнага бунтарства. Таму, з нагоды ўмацавання Княства, Хай рокаш пачынаецца ад нас. Манарха прызначэнне ля стырна Не ў тым, што ён валодае дзяржавай Ці радуецца ласцы саладжавай, Пакуль не напаткаў Карачуна. Iмперыі вялікай хараство Не зводзіцца да слушнасці падзеям. Ты, падпарадкаваўшыся ідэям, Па сконе абярнешся ў бажаство. Мы зберажом у велічы закон. Забойства для Радзімы – не злачынна. Я зараз пераходжу руб Айчыны, Як Цэзар пераходзіў Рубікон. Ну, што, Транята, скажам наўздагад: Прадажніцтва запомніцца надоўга! Я разумею: выкананне доўга Страшней за смерць. Але такі загад! Ён асвяціў паходняй твары іх – Таварышаў, што з ім стаялі побач. Чытаў літанне ўсхваляваны пробашч, Вятрыска засаромлены прыціх. – Ты ўсадзіш меч у спіну, Таўцівіл, А ты, Даўмонт з навостраным кінжалам, Па горле паласнеш змяіным джалам, Як аспід, што ахвяру палюбіў. Ён расхінуў кунтушнае шаўро I сцебануў іх голасам узнятым: – Не валаводзь! Кідай дрыжаць, Транята! Давай, пляменнік, цэлься пад рабро! Adidas Yeezy