Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зачынялі школу

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Позні травень. Раннем сціплыя туманы
Ахінаюць свежасцю бадзёрай.
Расцвілі паўсюль у кветніках цюльпаны,
Водарам напоўніўшы прастору.

Моладзь з’ехала з сяла яшчэ заўчора,
Выракшыся бацькавых палеткаў.
Зачынялася мястэчкавая школа,
Набягалі слёзы з-пад павекаў.

Разаб’е вясной аб школе і ўспаміны
Лесавоз. (Тут будзе піларама).
Да апошняга званка засталіся хвіліны,
На вачах разгортваецца драма.

Не раз’едзецца па гарадам-сталіцам,
Застанецца векаваць у вёсцы
Выпуск той настаўніцкі, на жаль, драбніца
Ў рытме эпахальнага хаосу.